БелЮрЗабеспечэнне

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг

Афіцыйны сайт

Адрас:
Минск, пр-т Дзержинского, 1Б
Кантакты:
Тэл/факс: +375 (17) 200-32-19
E-mail: kanc@rup.by

БелЮрОбеспечение

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг

Афіцыйны сайт

Звычайная версія

БелЮрЗабеспечэнне

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг

Ацэнка маёмасці

ПРАДПРЫЕМСТВА АКАЗВАЕ ПАСЛУГІ ПА ПРАВЯДЗЕННЮ НЕЗАЛЕЖНАЙ АЦЭНКІ НАСТУПНЫХ ВІДАЎ АБ’ЕКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКІХ ПРАВОЎ:

  • аб’ектаў нерухомасці: капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, жылых дамоў, садовых домікаў (дач), жылых памяшканняў, машына-месц, аб’ектаў незавершанага будаўніцтва, інжынерных сетак, элементаў добраўпарадкавання, шматгадовых насаджэнняў, зямельных участкаў і інш.;
  • транспартных сродкаў;
  • машын, абсталявання, інтвентара, матэрыялаў.

МЫ ПРАПАНУЕМ:

  • гнуткую сістэму аплаты паслуг па ацэнцы, у тым ліку магчымасць кампенсацыі выдаткаў па правядзенні незалежнай ацэнкі пасля рэалізацыі маёмасці праз нашу электронную гандлёвую пляцоўку (e-auction.by) альбо інтэрнэт-крама;
  • гнуткую цэнавую палітыку ў залежнасці ад:
    • колькасці аб'ектаў;
    • тэрмінаў аказання паслуг;
    • спосабаў аплаты паслуг;
  • якаснае аказанне паслуг па правядзенні незалежнай ацэнкі ў самыя кароткія тэрміны.

НЕЗАЛЕЖНАЯ АЦЭНКА АБ’ЕКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКІХ ПРАВОЎ МОЖА ПРАВАДЗІЦЦА ДЛЯ НАСТУПНЫХ МЭТ:

  • продажу без правядзення аукцыёна альбо конкурсу, уключаючы продаж маемасці ў працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
  • унясення ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд юрыдычнай асобы;
  • продажу на таргах (аўкцыёне і па конкурсе), у тым ліку ў працэдуры банкруцтва;
  • перадачы ў залог (іпатэку);
  • бязвыплатнага адчужэння;
  • бязвыплатнай перадачы;
  • перадачы ў бязвыплатнае карыстанне, арэнду;
  • перадачы ў давернае кіраванне;/li>
  • мены;
  • атрыманне ў спадчыну маёмасці;
  • вырашэння маёмасных спрэчак;
  • пакрыцця страт;
  • рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў;
  • пастаноўкі на баланс лішкаў актываў, выяўленых у выніку інвентарызацыі;
  • пастаноўкі на баланс актываў, атрыманых бязвыплатна;
  • падзелу (выдзяленні) першапачатковага кошту інвентарнага аб'екта;
  • іншых, якія не супярэчаць заканадаўству.

ПРЫКЛАДНАЯ ФОРМА ЗАЯЎКІ


МІНІМАЛЬНЫ ПЕРАЛІК ДАКУМЕНТАЎ, НЕАБХОДНЫХ ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ НЕЗАЛЕЖНАЙ АЦЭНКІ КОШТУ

капiтальнага будынка (збудавання):

  1. копія пасведчання (сведчання) аб дзяржаўнай рэгістрацыі капiтальнага будынка (збудавання), ізаляванага памяшкання, машына-месца;
  2. копія дакумента, які сведчыць маёмасныя правы на зямельны ўчастак;
  3. копія тэхнічнага пашпарта (ведамасці тэхнічных характарыстык, выпіскі з рэестра тэхнічных характарыстык і інш.) або іншы дакумент, які пацвярджае аб'ёмна-планіровачныя паказчыкі і канструктыўныя характарыстыкі аб'екта ацэнкі;
  4. копія дагавораў арэнды (у выпадку, калі памяшкання здаюцца ў арэнду);
  5. і іншыя.

транспартнага сродку:

  1. копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі транспартнага сродку;
  2. копія дакумента, які пацвярджае абнаўленне (замену дэталей, вузлоў) транспартнага сродку.

абсталявання і іншай маёмасці:

  1. копіі інвентарнай карткі;
  2. копія дакумента, які змяшчае інфармацыю аб аб'екце ацэнкі (назва, мадэль, марка, яго функцыянальнае прызначэнне, асноўныя тэхнічныя характарыстыкі (магутнасць, прадукцыйнасць, габарыты і інш.), вырабляльнік (краіна));

У залежнасці ад асаблівасцяў аб'екта ацэнкі Выканаўца ацэнкі (ацэншчык) можа запатрабаваць іншую інфармацыю.

Версія для друку