БелЮрЗабеспечэнне

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг

Афіцыйны сайт

Адрас:
Минск, пр-т Дзержинского, 1Б
Кантакты:
Тэл/факс: +375 (17) 200-32-19
E-mail: kanc@rup.by

БелЮрОбеспечение

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг

Афіцыйны сайт

Звычайная версія

БелЮрЗабеспечэнне

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг

Рэалізацыя маёмасці

Рэалізацыя маёмасці з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Прадпрыемства.

Прадпрыемства займаецца продажам маёмасці шляхам правядзення электронных таргоў і праз інтэрнэт-краму, якія размешчаны на электроннай гандлёвай пляцоўцы e-auction.by. За прадпрыемствам зарэгістравана даменнае імя e-auction.by.

На рэалізацыю паступае розная маёмасць:

У Віцебскім, Гомельскім і Магілёўскім філіялах Прадпрыемства адкрыты магазіны рознічнага гандлю. 

Прадпрыемства зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры як прадпрыемства якое здяйсняе гандаль на аўкцыёнах, аптовы гандаль, рознічны гандаль праз інтэрнэт-краму і гандлёвыя аб'екты. Прадпрыемства мае спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права здяйснення рознічнага гандлю алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі.

Прадпрыемства пастаянна прадпрымае меры па ўдасканаленні дзейнасці ў галіне рэалізацыі маёмасці, паляпшэнню якасці абслугоўвання і павышэнню зручнасці для карыстальнікаў электроннай гандлёвай пляцоўкі:

  • функцыянал электроннай гандлёвай пляцоўкі увесь час мадэрнізуецца;
  • для забеспячэння належнага захоўвання маёмасці маюцца памяшканні адпаведнай якасці і ўласцівасці;
  • набыта неабходнае касавае і тэрмінальнае абсталяванне;
  • для транспарціроўкі маёмасці маюцца эвакуатары і грузапасажырскі транспарт;
  • здяйсняецца дастаўка набытага тавару з дапамогай паштовых адпраўленняў.

Прадпрыемствам аказваюцца паслугі па захоўванню маёмасці і эвакуацыі транспартных сродкаў.

Таксама Прадпрыемства здяйсняе продаж маёмасці праз электронныя таргі:

  •  функцыянал электроннай гандлёвай пляцоўкі увесь час мадэрнізуецца;
  •  дзяржаўнай маёмасці – па дагаворах з прадаўцамі дзяржаўнай маёмасці, арганізатарамі электронных таргоў дзяржаўнай маёмасцю;
  •  маёмасці ў працэдурах эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) - па дагаворах з часовымі (антыкрызіснымі) кіраўнікамі;
  •  іншай маёмасці - у адпаведнасці з публічным дагаворам платнага аказання паслуг па арганізацыі і правядзенню электронных таргоў.

За 2020 год праведзена больш за 6 тыс. электронных таргоў па продажу розных відаў маёмасці. Канчатковая цана продажу вырасла ў параўнанні з пачатковай цаной у 1,34 разы. Штодня сайт наведвае 11 тыс. унікальных карыстальнікаў. У пошукавых сістэмах глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт сайт займае топавыя месцы.

Уся праведзеная работа накіравана на стварэнне зручнага функцыяналу для карыстальніка ў набыцці цікавага яму тавару, а таксама на правядзенне працэдуры электронных таргоў, продажу маёмасці праз інтэрнэт-краму з мэтай:

  • скарачэння грашовых і часовых выдаткаў карыстальнікаў сайта;
  • выстаўлення на продаж рознай маёмасці незалежна ад яе колькасці, выгляду і кошту;
  • выхаду за межы рэгіёна і значнага пашырэння рынку рэалізацыі і кола патэнцыйных пакупнікоў;
  • выключэння ўмяшання ў працэс рэалізацыі маёмасці з боку службовай ці іншай асобы і забеспячэння максімальнай празрыстасці продажу.

Версія для друку