Прадпрыемства створана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 3 лiстапада 2016 г. № 228, зарэгістравана 8 лістапада 2016 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прадпрыемства мае галаўны офіс у сталіцы і 5 філіялаў у абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусьь.
Сваю дзейнасць прадпрыемства здяйсняе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і заснавальнымі дакументамі. Першачарговай задачай прадпрыемства з'яўляецца забеспячэнне дзейнасці органаў прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама рэалізацыя наступных відаў работ (паслуг):
-
правядзенне незалежнай ацэнкі маёмасці (іншых аб'ектаў) для розных мэтаў;
-
захоўванне і рэалізацыя арыштаванай маёмасці ў рамках выканаўчай вытворчасці;
-
распрацоўка і тэхнічнае суправаджэнне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
-
рраспрацоўка і тэхнічнае суправаджэнне web-сайтаў арганізацый;
-
сэрвіснае абслугоўванне карпаратыўных сетак перадачы даных;
-
выкананне функцый заказчыка, забудоўшчыка, аказанне інжынерных паслуг пры здяйсненні дзейнасці ў галіне будаўніцтва аб'ектаў;
-
здяйсненне ахоўнай дзейнасці;
-
адукацыйная дзейнасць;
-
іншая дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для задавальнення сацыяльных і эканамічных інтарэсаў прадпрыемства.